image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаускi раён. Правілы бяспекі, пра якія трэба памятаць

330

  У семінары-вучобе ў рамках Адзінага дня бяспекі прынялі ўдзел работнікі культуры раёна.

Пажары, эвакуацыя, шашлыкі
  Менавіта так гаварылі на семінары і пра любімы многімі адпачынак на прыродзе, прыгатаванне ежы на мангале на прысядзібным участку. Як адзначыў першы намеснік начальніка Дзятлаўскага райааддзела МНС Сяргей Кухарчык, на пікніках часта не выконваюцца правілы бяспекі. А яшчэ – пры спальванні сухой расліннасці. Снег растае, пажоўклая трава і сухое лісце, што засталося з восені пад снежным покрывам, многія гаспадары хутка пачнуць паліць. Сяргей Іванавіч нагадаў, якія меры засцярогі неабходна прыняць, каб не загінуць з-за падпаленай травы. Папярэдзіў спецыяліст прысутных аб правільных дзеяннях іх, як работнікаў арганізацый, пры ўзнікненні пажараў і ў выпадку эвакуацыі.
  Старшы інжынер райааддзела МНС Сяргей Новік патлумачыў, як праводзіцца арганізацыя грамадзянскай абароны.
  Актыўная ці пасіўная асабістая маёмасная бяспека?   
  Лічбы гавораць, што ў папярэджанні кіберзлачынстваў людзі сталі больш “прадзвінутымі”, а вось пра маёмасць сваю клапоцяцца слаба.
  – Сёння ўжо многія дзятлаўчане разумеюць, што ніколі спецыяліст банка не будзе па тэлефоне пытацца ў кліента інфармацыю пра нумары картак і паролі, на провадзе – махляр, які хоча скрасці грошы з чужога карт-рахунка, – адзначыў начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Анатоль Андалюкевіч. – Колькасць падобных кіберзлачынстваў  стала змяншацца.
  Крадзяжы ж з прысядзібных участкаў толькі “прырастаюць”. Па словах Анатоля Анатольевіча, зараз злачынцы аддаюць перавагу крадзяжам не з пакінутых без нагляду дамоў, а з участкаў вакол іх. Як кажуць, бяруць усё, што дрэнна ляжыць, і без усялякага ўзлому. Таксама спецыяліст заклікаў работнікаў культуры, якія з’яўляюцца арганізатарамі і ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў, праяўляць пільнасць, звяртаць увагу на падазроныя прадметы і паведамляць аб гэтым супрацоўнікам праваахоўных органаў.
  Пазнаёміў Анатоль Андалюкевіч удзельнікаў семінара-вучобы  і са змяненнямі, якія з’явіліся ў новым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, што ўступіць у сілу з 1 сакавіка. Сярод асноўных новаўвядзенняў КаАП – прафілактычныя і папераджальныя меры.
  Газ у быце, а кавід навокал – таксама небяспека
  Пра правілы карыстання газам у быце і на вытворчасці, іх парушэнне і адказнасці за гэта расказаў вядучы інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Данільчык. А доктар-эпідэміёлаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч – пра хваробу, з якой мы ўжо прывыклі жыць і стаміліся змагацца. Дарэчы, Мікалай Мікалаевіч настройваў людзей, што адзінае, чым сёння можна засцерагчыся ад кавіду, – гэта прышчэпка. На жаль, хвароба не сезонная і будзе “мучыць” людзей і ў мароз, і ў спякоту. Доктар падзяліўся сваімі адчуваннямі пасля ўвядзення вакцыны, паколькі сам быў у шэрагу першых, хто ў нашым раёне вакцыніраваўся ад кавіду.
  – Ніякіх асаблівых змяненняў у арганізме не адчуў, усё добра, – рэзюмаваў эпідэміёлаг.
Па матэрыялах газеты «Перамога»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть