image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаўскі раён. Адзіны дзень бяспекі

650

  У мінулыя выхадныя жыхары і госці горада развітваліся з зімой вясёлымі песнямі, танцамі, народнымі гульнямі і конкурсамі. Работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС таксама не засталіся ўбаку. У рамках рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» выратавальнікі дарылі дзятве і іх бацькам добры настрой, а галоўнае - карысныя веды.

  Далучыўся да выратавальнікаў і герой мультфільма «Чароўная кніга» роставая лялька Бабёр. Ён нагадваў дарослым і дзецям нумары тэлефонаў экстранных службаў выратавання, алгарытм дзеянняў пры ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Прадстаўнікі МНС праводзілі з удзельнікамі мерапрыемства конкурсы і віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, расказвалі пра аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне, дарылі наглядна-выяўленчую прадукцыю. У канцы свята, каб вясна прыйшла хутчэй, пад вясёлыя песні на цэнтральнай плошчы горада ў вялікім вогнішчы спалілі конкурсныя пудзілы зімы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть