image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карэлічы. На выязным пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама абмеркавалі, як знізіць колькасць вогненных здарэнняў і пазбегнуць ахвяр

362

  Досыць часта звычка курыць у ложку, а, у дадатак, у нецвярозым стане абарочваецца трагедыяй. У бягучым годзе ў Карэліцкім раёне па гэтай прычыне загінулі два чалавекі.

 Другога студзеня жыхар вёскі Плужыны, ладна прыняўшы гарачыльнага, закурыў і вырашыў прылегчы. На жаль, адпачынак з цыгарэтай стаў для яго смяротным. 28 лютага ў вёсцы Малыя Жухавічы разгулялася падобная трагедыя: спіртное, цыгарэта, як вынік - смерць мужчыны, 1972 года нараджэння, які працаваў у мясцовым сельгаскааператыве.
  Якія меры прымаюцца для таго, каб пазбегнуць гібелі людзей пры ўзнікненні пажараў? Што рабіць, каб трагічныя выпадкі не паўтараліся? Адказы на гэтыя пытанні абмеркавалі на выязным пасяджэнні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў Жухавічах.
  Як паведаміў начальнік Карэліцкага райаддзела МНС Дзяніс Стадольнік, з пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося 10 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі. За аналагічны перыяд мінулага года адбылося 3 вогненных НЗ, на якіх ніхто не пацярпеў. Штогод на тэрыторыі раёна праводзяцца дэкаднікі і месячнікі пажарнай бяспекі, падчас якіх у домаўладаннях правяраецца стан печаў, комінаў, электраправодкі, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. На асаблівым кантролі назіральных камісій знаходзяцца непрацуючыя жыхары раёна, а таксама пажылыя вяскоўцы і карэліччане, якія маюць інваліднасць. Асаблівую заклапочанасць у мясцовых уладаў выклікаюць грамадзяне, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, бо гэта своеасаблівая група рызыкі, якой да бяды - адзін крок.
  — Такіх людзей мы трымаем на асаблівым кантролі, — расказвае старшыня СВК «Жухавічы» Дзмітрый Янкоўскі. - Калі чалавек не выйшаў на працу, мы ў гэты ж дзень адшукваем яго, даведаемся прычыну адсутнасці. Ужо па сітуацыі прымаем меры ўздзеяння. Кагосьці дастаткова паўшчуваць, кагосьці-пакараць рублём. Да гэтай працы падключаюцца супрацоўнікі міліцыі.
Галоўнае, даць чалавеку шанец на выпраўленне, лічаць у праўленні сельгаскааператыва. Таму добрай практыкай стала лячэнне работнікаў ад алкагольнай залежнасці за кошт прадпрыемства. Дзмітрый Янкоўскі тлумачыць: «Калі ўдаецца дапамагчы чалавеку сысці з крывой дарожкі, гэта для ўсіх: і для яго самога, для яго сям'і, і для працадаўцы».
  Старшыня райвыканкама Генадзь Шатуеў адзначыў:
- Безумоўна, няпроста працаваць з тымі, хто любіць зазіраць у бутэльку, але гэта таксама нашы людзі, і мы павінны кантраляваць іх, тлумачыць усе рызыкі супрацьпраўных паводзін. Наша агульная задача-захаваць чалавечае жыццё.
Па выніках пасяджэння выканкама прынята рашэнне да 5 сакавіка правесці комплексную праверку Жухавіцкага сельсавета: праверыць, у якіх умовах жывуць грамадзяне з групы рызыкі, яшчэ раз нагадаць ім аб правілах пажарнай бяспекі. У першай дэкадзе сакавіка ў гэтым сельсавеце будзе праведзены сельскі сход грамадзян, дзе ў чарговы раз нагадаюць пра шкоду курэння ў ложку, раскажуць аб правілах бяспекі дома і на працы.
  Па матэрыялах газеты «Полымя»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть