image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскі раён. Вясёлка талентаў і бяспекі

1322

  У Цэнтры культуры аграгарадка Азёры прайшоў адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці «Вясёлка талентаў», у якім прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы Гродзенскага раёна, а таксама госці з іншых раёнаў нашай вобласці. Адзін з этапаў конкурсу – навучанне юных удзельнікаў на майстар-класах ад прафесійных артыстаў. Работнікі Гродзенскага раённага аддзела МНС не засталіся ўбаку і арганізавалі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» сваю інтэрактыўную навучальную пляцоўку, дзе ўсе жадаючыя змаглі праверыць свае веды і пазнаёміцца з новай інфармацыяй аб правілах бяспекі.

  Самыя актыўныя і пазітыўныя рабяты прынялі ўдзел у папулярнай моладзевай гульні «Твістэр» па тэматыцы МНС. Іншых чакалі віктарыны, конкурсы, інтэрактыўныя гульні і загадкі. Выратавальнікі нагадалі дзецям нумары экстранных службаў і алгарытм дзеянняў пры пажары, расказалі, якія небяспекі могуць чакаць іх дома і на вуліцы падчас вясновых канікул, навучылі як пазбегнуць бяды. Хлапчукі і дзяўчынкі пазнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач» і далучыліся да супольнасці ратавальнікаў «МНС Гродна» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть