image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаўскі раён. Папярэдзіць вясновыя палы

1573

  З надыходам вясны выратавальнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых палаў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць з-за спальвання леташняга смецця. З мэтай недапушчэння вясновых выпальванняў работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС праводзяць штодзённыя рэйды і праводзяць маштабную прафілактычную працу з насельніцтвам.

  На гэты раз прадстаўнікі МНС правялі рэйдавыя мерапрыемствы ў гарадскіх пасёлках Наваельня Наваельнянскага сельсавета і Казлоўшчына Казлоўшчынскага сельсавета і ў вёсцы Пенчыцы Дзятлаўскага сельсавета. Выратавальнікі расказалі вяскоўцам аб рэзанансных выпадках, якія адбыліся ў раёне і вобласці ў 2020 годзе, калі пры спальванні смецця без выканання правілаў бяспекі грамадзяне не толькі гублялі сваю маёмасць, але і атрымлівалі апёкі, нагадалі аб мерах бяспекі пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі. Таксама ў гутарках работнікі МНС расказалі аб адказнасці, прадугледжанай у адпаведнасці з новым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Так, выпальванне сухой расліннасці і травы на корані, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў цягне штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, а распальванне вогнішчаў у забароненых месцах - папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь. Кожнаму грамадзяніну раздавалі наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая будзе нагадваць ім аб правілах бяспекі і аб алгарытме дзеянняў пры пажары.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть