image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Слонімскі раён. Тактыка-спецыяльныя вучэнні

1042

  Работнікі раённага аддзела МНС на базе Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў выратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні.

 Прадпрыемства з'яўляецца пажаранебяспечным аб'ектам з высокай пажарнай нагрузкай за кошт вялікіх аб'ёмаў тэкстыльнай і драўлянай прадукцыі. Асноўная мэта вучэнняў - праверыць аператыўнасць рэагавання дзяжурнага персаналу аб'екта пры ўзнікненні пажару і адпрацаваць дзеянні Камісіі па надзвычайных сітуацыях аб'екта і службаў ліквідацыі аварыі.
  У 14.15 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Слонімскага райаддзела МНС паступіў сігнал аб узгаранні на складзе гатовай прадукцыі вытворчага корпуса. На ўмоўнае месца здарэння неадкладна былі высланыя чатыры баявыя разлікі. Па прыбыцці пажарная тэхніка была ўсталяваная на водакрыніцу для выключэння перабояў падачы вады пры тушэнні. Выратавальнікі праклалі магістральныя лініі да будынка і звяном газадымаахоўнай службы правялі разведку для пошуку людзей, пацярпелых не выявілі.
  Пасля заканчэння тактыка-спецыяльных вучэнняў кіраўнік тушэння пажару даў ацэнку дзеянням як асабістага складу Слонімскага райаддзела МНС, так і камісіі па надзвычайных сітуацыях аб'екта і службаў ліквідацыі аварыі, усе з пастаўленымі задачамі справіліся.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть