image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. «Летні патруль» завітаў на пляж

928

 На Дзятлаўшчыне праходзiць сумесная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Летні патруль», скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе і пажараў у лесапаркавых зонах. На гэты раз пазнавальная сустрэча ў рамках мерапрыемства адбылася на гарадскім пляжы ў Дзятлаве.

 На мерапрыемства запрасілі наведвальнікаў летніка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава і іх выхавальнікаў. У цікавай форме з дэманстрацыяй сродкаў выратавання дзецям нагадалі правілы паводзінаў на вадзе і расказалі, як на працягу купальнага сезону на Дзятлаўшчыне працуюць матросы раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах. Старшыня аб’яднання Уладзімір Баравік прапанаваў юным дзятлаўчанам паназіраць у бінокль за воднай гладдзю возера, як гэта робяць ратаўнікі, паказаў, як працуе мегафон, і патлумачыў, чаму для катання на лодцы спатрэбяцца ратавальныя камізэлькі і круг. Ад Уладзіміра Баравіка і старшага інспектара Дзятлаўскага РАНС Марты Мілаш школьнікі атрымалі сцікеры з вясёлымі героямі-ратаўнікамі і яркія памяткі аб паводзінах на вадзе і ў спякотнае надвор’е.
  Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык патлумачыла дзецям, што акцыя “Летні патруль” прадоўжыцца да канца канікулаў. У час яе актывісты БРСМ і ўдзельнікі моладзевых атрадаў аховы правапарадку будуць ладзіць з ратаўнікамі сумесныя рэйды, каб расказваць жыхарам раёна правілы бяспечных паводзінаў на водных аб’ектах Дзятлаўшчыны.
  Напрыканцы моладзевы лідар раёна пажадала навучэнцам гэтым летам добра адпачыць, пазагараць і паплаваць, каб умацаваць здароўе перад тым, як сядуць за школьныя парты.
  Па матэрыялах газеты "Перамога"

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть