image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Астравец. Вясёлы і бяспечны адпачынак

1242

  Канікулы ў самым разгары, а гэта значыць, каб нагадаць дзецям асновы бяспекі жыццядзейнасці, работнікі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» актыўна наведваюць дзіцячыя лагеры і праводзяць для дзяцей экскурсіі ў пажарных частках.

 Так хлапчукі і дзяўчынкі з гімназіі №1, сярэдніх школ №1 і №3 горада Астраўца пабывалі на экскурсіі ў пажарных аварыйна-выратавальных частках Астравецкага гарнізона. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць дзецям бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй выратавальніка, іх спецыяльнай тэхнікай, абсталяваннем і побытам, з'яўляюцца радаснай і доўгачаканай падзеяй Кожны жадаючы можа прымераць баявую вопратку і зрабіць фота на памяць у кабіне пажарнай аўтацыстэрны, вывучыць пажарна-тэхнічнае ўзбраенне.
  З дзецьмі з прышкольнага лагера сярэдняй школы №2 горада Астраўца гэтак жа правялі тэматычныя віктарыны і конкурсы, падчас якіх работнікі МНС нагадалі пра важнасць захавання правілаў бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці, паўтарылі нумары тэлефонаў экстранных службаў і алгарытм выкліку выратавальнікаў. Хлапчукам і дзяўчынкам расказалі аб небяспеках, якія могуць іх высочваць пры наведванні вадаёмаў, што трэба браць з сабой пры паходзе ў лес, як дзейнічаць, калі заблукаў у лясным гушчары або трапіў у навальніцу. Патлумачылі, што купацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, выключна пад наглядам дарослых.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть