image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродна. Востраў бяспекі для дзяцей і дарослых

1078

  Работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела МНС прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

  На плошчы Тызенгаўза выратавальнікі арганізавалі працу інтэрактыўна-навучальных тэматычных пляцовак, дзе кожны змог не толькі папоўніць свае веды па АБЖ, але і праверыць узровень ведаў на інтэрактыўным трэнажоры “Правядзі час з карысцю!”, праходзячы тэст “Пяць крокаў выратавання”. Бацькі разам са сваімі дзецьмі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, гулялі ў “крыжыкі-нулікі”, “небяспечна-бяспечна”, складалі кубікі, адказвалі на пытанні тэматычных крыжаванак і праходзілі лабірынты. Работнікі МНС дапамагалі знаходзіць правільнае рашэнне ў сітуацыйных задачах, нагадвалі нумары выклікаў службаў экстранага рэагавання і алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. У фотазоне ўдзельнікі свята рабілі памятныя фатаграфіі ў баявой вопратцы выратавальнікаў на фоне пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі.
 Асаблівую цікавасць гараджан выклікала дэманстрацыя працы аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, магчымасць пасядзець у кабіне баявой машыны і патушыць умоўны пажар. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства ў якасці сувеніраў атрымалі часопісы "Юны выратавальнік" і карысную навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть