image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Адпачываем на возеры цывіілізавана

591

  Надвор’е ў чэрвені-ліпені выдалася надзвычай гарачым. У гэтыя дні многія паспяшаліся да вадаёмаў, каб выратавацца ад спякоты, у тым ліку і дзеці, у якіх зараз канікулы. Ці ўсе выконваюць правілы паводзін на вадзе, праверылі падчас сумеснага рэйду работнікі Навагрудскага раённага аддзела МНС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, супрацоўнікі Навагрудскага РАУС, прадстаўнікі РА ГА «БРСМ» і Таварыства выратавання на водах.

 Возера Літоўка ў спякоту не пуставала. Дарослыя і дзеці адпачывалі на беразе, атрымлівалі асалоду ад гарачых сонечных прамянёў і купання. Удзельнікі рэйду праверылі бераг возера, правялі гутаркі з адпачывальнікамі аб недапушчальнасці купання ў не прызначаных для гэтага месцах. Каб не адбылося трагедыі, навагрудчанам і гасцям у рамках акцыі «Летні патруль» выратавальнікі і прадстаўнікі РА ГА «БРСМ» нагадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і ўручылі памяткі.
  – Купацца дазволена толькі на абсталяваных пляжах, дзе ў выпадку бяды дапамогуць работнікі таварыства выратавання на водах, – нагадала старшы інспектар РАНС Наталля Апалонік. – У неправераным вадаёме могуць быць віры, глыбокія ямы, густыя водарасці, халодныя ключы, моцная плынь, захламленых дно, што можа прывесці да траўмы, а ныранне – да гібелі. Таксама нельга дапускаць свавольства на вадзе. Купанне дзяцей павінна праходзіць толькі пад кантролем дарослых.
  Трэба абавязкова памятаць аб тым, што адпачынак павінен прыносіць радасць і быць бяспечным. Між тым паводле звестак таварыства выратавання на водах з пачатку года ў рэспубліцы патанула…чалавек (у тым ліку …дзяцей), з іх … чалавек – у Гродзенскай вобласці, 3 – у Навагрудскім раёне (у тым ліку 1 дзіця).
  На азёрах Літоўка, Свіцязь, Маладзёжнае працуюць выратавальныя пасты, маюцца ўсе неабходныя выратавальныя сродкі, размешчана наглядная агітацыя аб правілах купання.
  Падчас сумеснага рэйду (7 ліпеня) прадстаўнікі зацікаўленых служб завіталі і на возера Свіцязь. На жаль, з 5 ліпеня на адным з запатрабаваных і любімых вазёр Навагрудчыны ўведзены абмежаванні на купанне ў сувязі з неадпаведнасцю гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
  – Падчас чарговага планавага даследавання вады (пробы вады бяруцца раз у тыдзень) была выяўленая кішачная палачка ў межах вышэй дапушчальнай нормы, – расказаў галоўны ўрач Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Пётр Грамыка. – Кішачная палачка ў арганізме чалавека выклікае вострую кішачную інфекцыю. Сімптомы заражэння могуць праявіцца ўжо праз некалькі гадзін пасля траплення бактэрый у арганізм. Узнікаюць болі ў вобласці жывата, млоснасць, галаўны боль, дыярэя, падымаецца тэмпература. У выпадку выяўлення падобных сімптомаў неадкладна трэба звярнуцца да ўрача. А пагаршэнне санітарных паказчыкаў якасці вады пепш за ўсё звязана з рэзкім зніжэннем узроўню вады ў Свіцязі. Раней такіх выпадкаў не назіралася. Таксама шмат адпачываючых на возеры. Для таго, каб вада аднавіла свае паказчыкі трэба абмежаваць нагрузку на вадаём, гэта значыць абмежаваць купанне дзяцей і дарослых.  Пры гэтым у санітарных правілах адзначаецца, што можна адпачываць на беразе, а таксама дазволена займацца відамі воднага спорту – веславанне, парусны спорт, плаванне на лодках і катамаранах, – дадаў Пётр Аляксандравіч.
  На пляжах на возеры Свіцязь устаноўлены спецыяльныя забараняльныя знакі, якія папярэджваюць аб выяўленні кішэчшай інфекцыі ў вадзе. Як аказалася, адпачывальнікі ігнаруюць папераджальныя ўказальнікі аб забароне купання, а значыць, падвяргаюць сваё жыццё рэальнай небяспецы. Купаючыся ў забароненым месцы, многія вераць, што бяда з імі ніколі не здарыцца.
  Старшы матрос-выратавальнік выратавальнага паста возера Свіцязь Анатолій Данчанк настойліва просіць дарослых сачыць за малалетнімі дзецьмі, якія часта падчас адпачынку прадастаўлены самі сабе.
  – Ніякія просьбы аб тым, каб дарослыя не дазвалялі дзецям скакаць з альтанкі ў ваду не даюць выніку. Вось і на мінулым тыдні паспелі выратаваць хлопчыка. Дзіця не ўмела плаваць, а яму нават ніхто з дарослых не расказаў, што глыбока і нельга скакаць, – расказвае Анатолій Уладзіміравіч. – Я паспеў нырнуць за дзіцем, дастаў з вады і аказаў першую дапамогу. Цяжка ўявіць, што было б, калі б не аказаўся побач. Я таксама аказваў першую дапамогу і жанчыне, жыхарцы Баранавіч. Праўда, выратаваць яе не ўдалося. Хачу сказаць, калі адпачываеце на вадаёме ні ў якім разе не ўжывайце алкагольныя напоі. Жанчыне стала дрэнна і яна ўпала ў ваду. Невялікай глыбіні хапіла, каб здарылася бяда. А каб была не ў стане алкагольнага ап’янення, магчыма і бяды не здарылася б…
  Сумесны рэйд насіў прафілактычны характар. Спецыялісты папярэджвалі і нагадвалі правілы адпачынку і паводзін на вадаёмах, але да парушальнікаў і тых, хто купаеццца ў забароненых месцах у бліжэйшы час буць прымяняцца адміністрацыйныя наказанні. Памятайце, купанне ў забароненых месцах нясе смяротную небяспеку, і засцерагчыся ад можна, калі прытрымлівацца правіл.

Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть