image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Карэлічы. Дзень пажарнай службы

456

  У кінатэатры адбылася святочная праграма прысвечная Дню пажарнай службы. Высокую адзнаку рабоце раённага выратавальнага ведамства даў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. Таксама словы віншаванняў прагучалі ад начальніка Карэліцкага РАНС Дзяніса Стадольніка.

  Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 Юрый Алегавіч КОХАН.
  Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны: намеснік начальніка па аператыўна-тактычнай рабоце Сяргей Юр’евіч БУНЧУК; вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Міхаіл Васільевіч ПЕШКО.
  Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прапаршчык унутранай службы Сяргей Рыгоравіч САК, вадзіцель пажарнай аварыйнай-выратавальнай часці №1.
  Нагрудным знакам «ВЫДАТНІК» узнагароджаны старшы прапаршчык унутранай службы Аляксандр Фёдаравіч КОХАН, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1.
  Ганаровай Граматай установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» узнагароджаны: капітан унутранай службы Андрэй Яўгеньевіч МУРЫЧЭНКОЎ, старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, і прапаршчык унутранай службы Дзмітрый Мікалаевіч РАКАЧ, старшы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1.
  Граматай установы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» узнагароджаны лейтэнант унутранай службы Павел Валер’евіч ГУШЧА, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 і старшына ўнутранай службы Віктар Мікалаевіч МЯЦЬ, старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны — вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1.
  Памятным нагрудным знакам «165 год пажарнай службы» узнагароджаны: старшы прапаршчык унутранай службы Сяргей Леанідавіч БУХАВЕЦ, вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1; старшы прапаршчык унутранай службы Уладзімір Міхайлавіч ЛАГУТА, старшы інструктар па ваджэнні пажарнай машыны — вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1; старшы прапаршчык унутранай службы Руслан Барысавіч КАРЧЭЎСКІ, дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення.
  Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 Дзяніс Аляксандравіч КУЗЬМІЧ.
  Новыя супрацоўнікі райаддела МНС прынялі прысягу, а работники культуры парадавали канцэртнай праграмай.
 

Па матэрыялах газеты “Полымя"

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть