image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскі раён. Канікулы без небяспекі

1189

  У Гродзенскім раёне працягваецца прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню!». Выратавальнікі наведваюць дзіцячыя аздараўленчыя і прышкольныя лагеры, арганізуюць для хлопчыкаў і дзяўчынак цікавыя, а галоўнае - карысныя мерапрыемствы, нагадваюць аб правілах бяспекі.

 На гэты раз работнікі Гродзенскага раённага аддзела МНС зазірнулі ў госці ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры «Юнацтва» і «Дружба», а таксама наведалі прышкольны лагер на базе Квасаўскай сярэдняй школы.
  Сустрэчу правялі ў фармаце бяспечнага квэста з рознымі станцыямі. Рухаючыся па пуцёвым лісце, рабяты адгадвалі тэматычныя загадкі, збіралі пазлы, спаборнічалі ў надзяванні баявога адзення, гулялі ў «бяспечны» твістэр і практыкаваліся ў выкліку экстраных службаў. Дзеці ў гульнявой форме папоўнілі свае веды новай інфармацыяй па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Завяршаліся мерапрыемствы знаёмствам з аварыйна-выратавальным аўтамабілем і абсталяваннем, а таксама ўручэннем карысных падарункаў.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть