image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлава. Адзіны дзень бяспекі

986

  У рамках рэспубліканскіх акцый «У цэнтры ўвагі – дзеці!» і «Адзіны дзень бяспекі» супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі міжведамасную прафілактычную сустрэчу з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

 Мерапрыемства праходзіла ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Інспектар РАНС Мікіта Кандратовіч нагадаў прысутным правілы супрацьпажарнай бяспекі і паводзінаў пры надзвычайных сітуацыях, а таксама тэлефоны экстранных службаў. Паколькі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” уваходзіць у аб’яднанне “Крыніца натхнення”, што працуе на базе сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, то цікавую тэматычную гульнявую праграму для асаблівых людзей падрыхтавалі яшчэ і артысты.
  Разам з выратавальнікам наведвальнікі “Праменьчыка” ўзгадалі, для чаго патрэбны і як працуюць аўтаномны пажарны апавяшчальнік і вогнетушыцель, паўтарылі ўмоўныя абазначэнні і сімвалы, якія найчасцей можна сустрэць у сацыяльных і медыцынскіх установах, гандлёвых цэнтрах.
  Цікавыя гульні-запаміналкі для наведвальнікаў “Праменьчыка” падрыхтавалі Ганна Харлінская, Марына Варган, Ірына Бакшук. Асаблівыя людзі практыкаваліся выклікаць ратаўнікоў па нумары 101, а інспектар РАНС задаваў ім пытанні аб абставінах надзвычайных сітуацый. Не менш цікавымі былі конкурсы тэматычных загадак, пазлаў, “вадзіцеляў пажарных машын”.
Напрыканцы размовы Мікіта Кандратовіч і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк раздалі ўсім памяткі і буклеты.
  Галоўны сюрпрыз чакаў удзельнікаў мерапрыемства ў двары цэнтра, куды прыехала пажарная машына. Агняборцы прадэманстравалі прысутным спецабсталяванне, якое знаходзіцца ў аўтамабілях, што выязджаюць на выклік, расказалі, як выкарыстоўваюцца інструменты для аварыйна-выратавальных работ. Вялікую цікавасць у гледачоў выклікала баявое адзенне ратаўнікоў. Нягледзечы на тое, што баёўка і балоны з кіслародам важаць больш за 15 кілаграмаў, знайшліся жадаючыя прымераць спецкамплект і сфатаграфавацца ў ім.
  Такая ж размова, толькі ў больш сур’ёзным фармаце, адбылася і з калектывамі работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть