image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаўскі раён. Акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

117

  У Дзятлаўскім раённым Цэнтры культуры прайшло мерапрыемства ў рамках Адзінага дня бяспекі. Аб актуальных пытаннях з работнікамі культурна-дасугавай дзейнасці пагутарылі прадстаўнікі розных службаў і арганізацый.

 Мікалай Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ, адзначыў, што неад'емнай часткай прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі і грыпу ў асенне-зімовы перыяд з'яўляецца своечасовая вакцынацыя. Параіў аматарам «ціхага палявання» быць больш выбарчымі ў лесе, не збіраць грыбы, у ядомасці якіх яны не ўпэўненыя. Расказаў, як дзейнічаць, калі ўкусіў клешч або шалёная жывёла.
  Старшы інспектар прафілактыкі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Наталля Акуновіч падрабязна спынілася на правілах дарожнага руху, як для кіроўцаў, так і пешаходаў, заклікала людзей быць уважлівымі на дарогах, асабліва ў цёмны час сутак і пры неспрыяльных умовах надвор'я.
  Правілы карыстання газам у побыце, парадак аператыўных дзеянняў у выпадку яго ўцечкі, нагадаў прысутным вядучы інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Данільчык. Таксама ён рэкамендаваў час ад часу сачыць за тэрмінамі выкарыстання і спраўнасцю газавага абсталявання.
  Начальнік райаддзела МНС Сяргей Казушчык прывёў актуальную статыстыку па рэспубліцы, вобласці і раёне аб пажарах і загінуўшых на іх людзях. Пазначыў асноўныя прычыны іх узнікнення, распавёў, як не дапусціць трагедыі. На канкрэтных прыкладах падмацаваў важнасць устаноўкі пажарнага апавяшчальніка. Акрамя таго, даў некалькі рэкамендацый тым, хто збіраецца ў лес: цалкам зарадзіць мабільны тэлефон, праінфармаваць блізкіх і родных пра свой намер, паведаміць ім месца ўваходу ў «зялёны» масіў, узяць з сабой запас ежы, а замест камуфляжу надзець яркую вопратку, якая адразу кідаецца ў вочы. Калі ўсё ж такі заблукалі, ні ў якім разе не панікаваць, выклікаць выратавальнікаў і прытрымлівацца іх рэкамендацый. Таксама параіў усім усталяваць карыснае мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач», якое падкажа, як дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях. У завяршэнне сустрэчы ў з памяшканні прагучала сірэна. Хоць трывога была вучэбнай, але ўсе удзельнікі Адзінага дня бяспекі эвакуіраваліся «на выдатна». На вуліцы прадстаўнікі МНС прапанавалі ахвотным надзець форму пажарнага і з дапамогай вогнетушыцеля ліквідаваць полымя.
  Па матэрыялах газеты «Перамога»

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть