image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. Лісты бяспекі

1001

 Папяровыя лісты да гэтага часу не губляюць сваёй актуальнасці, карыстаюцца папулярнасцю ў многіх людзей, асабліва сталага ўзросту. У рамках акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы!» работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела МНС падрыхтавалі лісты бяспекі для адзінокапражывальных і адзінокіх вяскоўцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Гнезноўскага сельсавета, каб нагадаць правілы бяспекі.

 У канвертах з лагатыпам акцыі атрымальнікі выявяць тэматычныя памяткі: правілы бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама рэкамендацыі па спальванні смецця на прысядзібным участку. Выратавальнікі ўпэўненыя, што такі, больш звыклы і зразумелы для пажылога чалавека напамін правілаў бяспекі жыццядзейнасці дапаможа ім пазбегнуць бяды і захаваць свой дом у бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть