image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Свіслацкі раён. Акцыя «За бяспеку разам!»

991

  У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» у Свіслацкім раёне выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі іншых суб'ектаў прафілактыкі праводзяць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

 Работа накіравана на павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыхароў раёна, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе і гатоўнасць домаўладанняў грамадзян да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.
  На першым этапе акцыі работнікі Свіслацкага райаддзела МНС у дыстанцыйнай форме правялі навучанне работнікаў сферы сацыяльнай абароны, ЖКГ, адукацыі, членаў назіральных камісій, якія ўдзельнічаюць у абследаваннях бытавых умоў пражывання і аказваюць сацыяльную дапамогу дома пажылым, адзінокім і самотна пражываючым грамадзянам, інвалідам, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Выратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на стане пячнога ацяплення, газавага абсталявання, абавязковай рэгулярнай праверцы працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іх наяўнасці ў кожным жылым пакоі. Немалаважным было нагадаць слухачам пра тое, што пры наведванні дома грамадзян, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне, неабходна праводзіць навучальныя інструктыўныя гутаркі. Таксама работнікі МНС напрыканцы выступлення далі адказы на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў дыстанцыйнага навучання.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть