image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Сельскі сход прайшоў у Вараб'евічах

1028

 У рамках прафілактычнай акцыі "Бяспека ў кожны дом!" адбыўся сельскі сход жыхароў аграгарадку Вараб'евічы, на якім яны абмеркавалі пытанні бяспекі з мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх.

 Намеснік начальніка Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Пярвукевіч Андрэй, старшыня Вараб'евіцкага сельскага Савета Нагулевіч Анатоль і прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі нагадалі грамадзянам аб важнасці захавання правілаў бяспекі.
  Работнік МНС расказаў аб абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі сельскага Савета і раёна. Звярнуў увагу на важнасць устаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадаў аб неабходнасці падтрымання ў належным стане электраправодкі і электрабытавых прыбораў, аб строгім выкананні правіл эксплуатацыі печаў і газавага абсталявання. Не засталіся ўбаку пытанні забеспячэння належнага нагляду за дзецьмі і недапушчэння курэння ў ложку.
  За актыўны ўдзел у пажарна-прафілактычнай рабоце ў жылым сектары і прапаганду бяспекі жыццядзейнасці членам назіральнай камісіі Вараб'евіцкага сельскага Савета ад наваградскіх выратавальнікаў былі ўручаны граматы.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть