image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Свіслацкім райвыканкаме прайшоў інструктыўны занятак

580

 У Свіслацкім раённым выканаўчым камітэце прайшоў інструктыўны занятак па выкананні патрабаванняў пажарнай бяспекі на працоўных месцах і дзеяннях у выпадку пажару з выкарыстаннем наяўных першасных сродкаў пажаратушэння.

 Начальнік Свіслацкага райаддзела МНС Павел Нядзвецкі і яго намеснік Дзяніс Легенчук правялі з работнікамі прафілактычную гутарку аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і аб правілах карыстання вогнетушыцелямі.

 - У бягучым годзе толькі на тэрыторыі нашага раёна адбылося 11 пажараў. Таму не варта грэбаваць правіламі бяспекі як у побыце, так і на працы, - звярнуўся да прысутных Павел Анатольевіч.

  Не ўпусцілі работнікі МНС і яшчэ адну актуальную тэму - бяспека ў зімовы перыяд.

 - З надыходам маразоў вадаёмы пакрываюцца лёдам, які прыносіць як задавальненне ад катання на каньках, так і супакаенне ад зімовай рыбалкі. Аднак не ўсе памятаюць аб мерах бяспекі: адносна бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш як 7-10 см. Ён зялёнага або блакітна-зялёнага колеру, - дадаў Дзяніс Аляксандравіч.

 Пасля правядзення вучэбнай эвакуацыі, выратавальнікі запрасілі работнікаў райвыканкама на інтэрактыўную пляцоўку, дзе прапанавалі на практыцы прывесці ў дзеянне вогнетушыцель і ліквідаваць узгаранне.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть