image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ашмяны. Выратавальнікі праводзяць рэйды па вадаёмах

789

 Ашмянскія выратавальнікі сумесна са старшынёй раённай арганізацыі АСВОД Эдуардам Кордзелем наведалі вадаёмы раёна, каб нагадаць аматарам зімовай рыбалкі аб важнасці захавання правілаў бяспекі.

 Рэйдавая група наведала ўпадабанае месца рыбакоў у Ашмянах - раку Ашмянку. Выратавальнікі пагутарылі з аматарамі рыбнай лоўлі, растлумачылі правілы паводзін на лёдзе. Прадстаўнікі АСВОДа нагадалі, што рабіць, калі праваліўся пад лёд і як аказаць дапамогу таму, хто тане.

 - Катэгарычна забараняецца выходзіць на лёд пры яго таўшчыні менш за 7 см, - распавёў Эдуард Кордэль. - На адным і тым жа вадаёме можа быць розная таўшчыня лёду. Так, напрыклад, на Ашмянцы ў цэнтры горада таўшчыня лёду на сённяшні дзень складае ўсяго 6 сантыметраў, а гэта вельмі мала. Таму трэба пакінуць вадаем.

 Наступны прыпынак рэйдавай групы - вадаём у вёсцы Ляйлубка. Каля дзясятка рыбакоў сабраліся паспрабаваць поспех. Кіраўнік раённай арганізацыі АСВОД замярае таўшчыню лёду - больш за 10 сантыметраў - лёд адносна бяспечны. Аднак нават у гэтым выпадку не варта грэбаваць сродкамі выратавання - выратавальная камізэлька, вяроўка, дошка і шылы - мінімальны набор, які павінен быць у кожнага рыбака.

 - Перад выхадам на лёд, абавязкова праверце яго трываласць. Калі лёд пачынае трашчаць, трэба тым жа маршрутам ісці назад, бо, рухаючыся далей, у любы момант ён можна праваліцца, - нагадваюць выратавальнікі. - Абавязкова пагаварыце з дзецьмі, раскажыце ім аб небяспецы гульняў на лёдзе і ні ў якім разе не адпускайце дзяцей адных на вадаёмы, - заклікалі удзельнікі рэйдавай группы.

 Лістоўкі і памяткі з жыццева неабходнымі рэкамендацыямі будуцы добрым напамінам аб бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть