image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. «Бяспека - у кожны дом!»

404

 Работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі РАУС, аховы здароўя і іншых органаў прафілактыкі прынялі ўдзел у пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку.

 У рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспека - у кожны дом" на пасяджэнне запрасілі грамадзян, якія неаднаразова траплялі ў поле зроку суб'ектаў прафілактыкі. Былі заслуханы іх тлумачэнні, а таксама праведзены прафілактычныя гутаркі, накіраваныя на вядзенне здаровага ладу жыцця, падтрыманне домаўладанняў у належным санітарным і супрацьпажарным станах.

 Выратавальнікі асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням недапушчэння курэння ў стане алкагольнага ап'янення, неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, растлумачылі значнасць АПА ў папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх.

 Далей работнікі райаддзела прапанавалі прысутным знайсці і ўстараніць парушэнні на макеце кватэры. Прадстаўнікі службы «101» пазнаёмілі прысутных з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач», распавялі аб карысных раздзелах дадатка і растлумачылі, як яго ўсталяваць, каб атрымліваць практычныя парады з кішэннага даведніка па бяспецы.

 А на заканчэнне мерапрыемства ўдзельнікі, якія кураць, абмянялі цыгарэту на цукерку і падпісалі клятву кінуць курыць.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть