Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
У Бераставіцкім раёне прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні
У філіяле аграфірмы "Стары Дварэц" РУП "Гроднаэнерга" прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні раённага аддзела МНС.
Паводле "легенды", з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры запраўцы сельскагаспадарчай тэхнікі адбылося загаранне трактара.
Да прыбыцця выратавальнікаў, работнікі прадпрыемства забяспечылі энергазабеспячэнне фермы ад аўтаномнай крыніцы і арганізавалі эвакуацыю персанала з будынка майстэрняў, пажарная дружына арганізавала тушэнне "пажару".
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца ўмоўнай НС, адначасова арганізавалі тушэнне падпаленага трактара і падалі ствалы на абарону ёмістасцяў з палівам.
Умоўная ўступная была паспяхова ліквідавана. Напрыканцы работнікі МНС нагадалі аграрыям парадак дзеянняў пры пажары, а таксама расказалі, як не дапусціць такіх сітуацый.