Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Карэлічы. Вяскоўцам аб бяспецы
Работнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі правялі сельскі сход у аграгарадку Варонча.
Начальнік раённага аддзела МНС Дзяніс Стадольнік азнаёміў прысутных з інфармацыяй аб пажарах і надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся ў бягучым годзе ў раёне і вобласці, прывёў прычыны іх узнікнення. Прадстаўнік службы выратавання нагадаў вяскоўцам аб тым, як бяспечна навесці парадак на падворку, растлумачыў меры бяспекі пры развядзенні вогнішчаў, а таксама папярэдзіў аб забароне выпальвання сухой расліннасці, траў на карню, іржышчы і пажыўных астаткаў.
Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням дзіцячай бяспекі. Дзяніс Аляксандравіч заклікаў дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду ні на хвіліны, прывёў трагічныя наступствы адсутнасці бацькоўскага кантролю і расказаў аб рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!».
Напрыканцы сустрэчы выратавальнік акцэнтаваў увагу прысутных на важнасці захавання мер бяспекі ў абыходжанні з агнём.