image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Слонімскія выратавальнікі вучаць гараджан жыць бяспечна

327

Папярэдзіць гібель і траўматызм людзей пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама нагадаць правілы вясенняга навядзення парадку на прыдамавой тэрыторыі – асноўная мэта прафілактычнай работы з насельніцтвам.

Каб ахапіць карыснай інфармацыяй большую колькасць жыхароў Слоніма, інспектары райаддзела МНС сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з сярэдняй школы №10 арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі ў магазіне Еўраопт. 

Выратавальнікі звярнулі ўвагу слонімцаў на недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці і папярэдзілі, што за гэтае дзеянне прадугледжана адміністрацыйная і нават крымінальная адказнасць. 

Прадстаўнікі МНС і юныя актывісты маладзёжнай арганізацыі навучылі жыхароў раённага цэнтра правілам карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і парэкамендавалі ўстанавіць у жыллі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. 

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак інфармацыйныя буклеты і брашуры з парадамі па бяспецы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть