image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Зэльва. бяспека грамадзян – агульная задача

322

Найбольшая колькасць пажараў адбываецца па віне чалавека. Часцей за ўсё надзвычайныя сітуацыі здараюцца ў дамах, дзе пражываюць адзінокія і пажылыя грамадзяне, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

У Зэльвенскім раёне з пачатку года адбылося ўжо 6 пажараў, а найбольшая колькасць узгаранняў была зарэгістравана ў Князеўскім сельсавеце. На гэты раз выратавальнікі правялі прафілактычную работу з жыхарамі населеных пунктаў гэтага сельскага савета і нагадалі грамадзянам правілы бяспекі.

 Людзі як і раней наводзяць парадак на прысядзібных участках, выбіраючы часам не самы бяспечны спосаб і спальваюць сухую траву. Выратавальнікі растлумачылі, як без шкоды для здароўя і навакольнага асяроддзя утылізаваць расліннае смецце і нагадалі правілы развядзення вогнішчаў на падворку.

– Спальваць сухую траву на корані строга забаронена! Калі вы вырашылі спаліць смецце ці сухія галінкі, то рабіце гэта бяспечна. Ачаг узгарання павінен быць акапаны і побач неабходна трымаць вядро з вадой, лапату або аўтамабільны вогнетушыцель, які дапаможа справіцца з некантралюемым гарэннем, – нагадалі прадстаўнікі службы «101». 

Не засталіся па-за ўвагай супрацоўнікаў МНС і пытанні бяспекі ў доме. Інспектары МНС парэкамендавалі рэгулярна правяраць спраўнасць электрапрыбораў і перад выхадам з дому выключаць іх з разеткі, а ацяпляльныя прыборы эксплуатаваць у адпаведнасці з інструкцыяй і не забываць ежу, што рыхтуецца на пліце. Каб своечасова зрэагаваць на пажар, выратавальнікі параілі ўстанавіць у кожным жылым пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які зможа ноччу разбудзіць жыхароў і паведаміць аб бядзе.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть