image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Дзятлава. Навучальны семінар для медыцынскіх работнікаў

362

Семінар “Рэвалюцыя ў галіне аховы працы і тэхнікі бяспекі: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўным месцы” прайшоў у Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Удзел у семінары прынялі галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка, намеснік начальніка Дзятлаўскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Кухарчык, галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскай інспекцыі працы Аляксандр Паўловіч, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык.

– Пытанні бяспекі заўжды будуць актуальнымі. Ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці атрымлівае траўмы і гіне вялікая колькасць людзей. Іх не трэба ўтойваць, а наадварот неабходна расказваць, каб гэта было ўрокам для іншых, – адзначыла Святлана Латушка – Такія новыя тэхналогіі, як штучны інтэлект і цыфравізацыя на працоўным месцы садзейнічаюць прынцыпам арганізацыі бяспечных умоваў. Варта памятаць, што інструкцыі па ахове працы важныя, неабходна праводзіць не фармальныя інструктажы, а разам перачытваць, абмяркоўваць з калектывам, тады гэта будзе больш дзейсна. 

Захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі супрацоўнікамі арганізацыі – ключавы аспект забеспячэння захаванасці жыцця і здароўя на вытворчасці. Намеснік начальніка райаддзела Сяргей Кухарчык падкрэсліў важнасць выканання правілаў паводзін у выпадку пажару і ўмення выкарыстоўваць сродкі пажаратушэння. 

Прадстаўнік выратавальнага ведамства зазначыў неабходнасць дакладнага разумення алгарытму дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. 

– У раеннай бальніцы знаходзіцца вялікая колькасць людзей, якія патрабуюць асаблівай увагі і дапамогі ў экстранай сітуацыі, – падкрэсліў намеснік начальніка райаддзела – Таму вельмі важна, каб кожны супрацоўнік ведаў алгарытм дзеянняў пры пажары і ўмеў аператыўна і граматна прымяняць першасныя сродкі пажаратушэння. Ад зладжанасці і выразнасці дзеянняў персаналу залежыць жыццё і здароўе пацыентаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть