image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Свіслач. Актуальныя пытанні бяспекі абмеркавалі на сельскім сходзе

286

У аграгарадку Ханчыцы адбыўся сельскі сход грамадзян з удзелам работнікаў Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Інспектар сектара прапаганды раённага аддзела МНС давяла прысутным інфармацыю аб надзвычайных сітуацыях у вобласці і раёне, а таксама прывяла прыклады рэзанансных надзвычайных здарэнняў. Напярэдадні зімовых святаў ключавой тэмай выступлення стала бяспека навагодніх і калядных урачыстасцей. Прадстаўнік службы выратавання расказала, як бяспечна ўстанавіць ёлку, а таксама спынілася на выкананні правілаў бяспекі пры выкарыстанні бенгальскіх агнёў.  

– Замацаваць елку неабходна на ўстойлівай падстаўцы. Не выкарыстоўвайце для ўпрыгожвання «снег» з ваты або любых іншых лёгкаўзгаральных матэрыялаў. Памятайце і пра тое, што гірлянда  павінна быць якаснай і сертыфікаванай, – нагадалі выратавальнікі.  

Не менш актуальнай стала тэма абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. З улікам росту колькасці пажараў выратавальнікі парэкамендавалі ўстанавіць гэты прыбор у сябе дома і падтрымліваць яго ў працаздольным стане. Напрыканцы сустрэчы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адказала на пытанні і ўручыла ўсім буклеты з карыснай інфармацыяй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть