image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Гродна. Сакрэты бяспекі ад службы «101»

326

На базе дзіцячай паліклінікі работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела МНС арганізавалі навучальнае мерапрыемства для сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы адукацыі.

Падчас сустрэчы прадстаўнік службы выратавання даў бацькам парады, як зрабіць дом бяспечным і нагадаў аб неабходнасці абсталявання жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Больш падрабязна супрацоўнік МНС спыніўся на навучанні дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці. Ён заклікаў дарослых не пакідаць малых без нагляду, а таксама навучаць іх жыццёва важным навыкам з самага ранняга ўзросту.

– Навучыце дзяцей дзеянням у выпадку пажару і раскажыце, як правільна выклікаць па тэлефоне выратавальнікаў. Глядзіце разам з дзіцем мультфільмы МНС «Чароўная кніга» і «Спецатрад 112» і дэталёва разбірайце небяспечныя сітуацыі на прыкладзе герояў. Не забывайце і пра тое, што паводзіны маці і таты – лепшы прыклад для пераймання, – нагадаў работнік службы выратавання. 

Хлапчукі і дзяўчынкі патрэніраваліся выклікаць МНС і паўтарылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а атрыманыя веды замацавалі прайшоўшы этапы інтэрактыўнай гульні «Сакрэт бяспекі». На заканчэнне сустрэчы дзеці і дарослыя атрымалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад выратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть