Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Слонім. Бяспека дзяцей – агульны клопат
Пытанні бяспекі падрастаючага пакалення заўсёды застаюцца прыярытэтнымі як для педагогаў, так і для бацькоў. На днях у актавай зале гімназіі №1 горада Слоніма адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, галоўнай тэмай якога стала папярэджанне надзвычайных сітуацый і навучанне правільнаму алгарытму дзеянняў у выпадку іх узнікнення.
Перад бацькамі выступіла старшы інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Кацярына Бялько. Сустрэча пачалася з аналізу аператыўнай абстаноўкі. Прадстаўніца ведамства падрабязна распавяла пра пажары і інцыдэнты, якія адбыліся на тэрыторыі раёна за мінулы год. Статыстыка – гэта не проста лічбы, гэта рэальныя гісторыі, за якімі часта стаіць звычайная чалавечая бестурботнасць.
Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі была ўдзелена праблеме дзіцячага свавольства з агнём. Выратавальнікі нагадалі, што цікаўнасць дзіцяці не ведае межаў, і задача дарослых – стварыць максімальна бяспечнае асяроддзе дома.
– Сёлета ў Слонімскім раёне адбыўся 1 пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём. Для таго, каб у вашым доме не здарылася бяда, растлумачце малышам наступствы гульняў з агнём. Нагадаеце ім парадак дзеянняў у выпадку пажару і раскажыце, як правільна выклікаць па тэлефоне экстранныя службы. Прыбярыце з бачнага месца запалкі, запальніцы і іншыя пажаранебяспечныя прадметы. Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспечных паводзін, а лепшы спосаб – гэта зрабіць – уласны прыклад, – звярнулася да прысутных работнік выратавальнага ведамства.
Акрамя пажарнай бяспекі ў побыце, Кацярына Бялько закранула актуальную сезонную тэму –правілы паводзін на лёдзе. У перыяд значных перападаў тэмпературы выхад на змёрзлыя вадаёмы ўяўляе смяротную небяспеку, пра што бацькі павінны рэгулярна нагадваць сваім дзецям.
У завяршэнне сустрэчы бацькі атрымалі памяткі і каштоўныя веды.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси