image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Вясновы лёд небяспечны

303

Вясна ўступае ў свае правы: сонца з кожным днём прыгравае ўсё мацней, і лёд імкліва губляе сваю былую трываласць. Знешне ён яшчэ можа здавацца маналітным, але ўнутры ужо становіцца рыхлы і вельмі ненадзейным. Менавіта ў гэты пераходны перыяд, калі звыклыя шляхі па лёдзе ператвараюцца ў пастку, рызыка правалаў пад лёд узрастае мнагакратна.

Каб папярэдзіць трагедыі і нагадаць грамадзянам аб смяротнай небяспецы, на берагах Зэльвенскага вадасховішча прайшоў сумесны прафілактычны рэйд. У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Зэльвенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі раённага таварыства выратавання на водах. 

Фото 1.jpg

Спецыялісты правялі тлумачальныя гутаркі з аматарамі зімовай рыбалкі і проста адпачывальнікамі. Выратавальнікі расказвалі пра   каварства вясновага лёду, тлумачылі, як распазнаць небяспечныя месцы і што рабіць, калі вы ці нехта побач апынуўся ў ледзяной вадзе.  

Фото 2.JPG

Усім, каго сустрэлі на вадаёме, уручалі памяткі з правіламі бяспечных паводзін і нумарамі экстраных службаў.  

– У сувязі з устанаўленнем плюсавой тэмпературы паветра на тэрыторыі Зэльвенскага раёна пачалося актыўнае разбурэнне лядовага пакрыцця. Лёд становіцца слабым, асабліва каля берага. Улічваючы гэтае выхад на лядовае пакрыццё на тэрыторыі Зэльвенскага раёна забаронены з 4 сакавіка, – адзначыў старшыня раённага таварыства выратаваня на водах. – Мы заклікаем кожнага: не рызыкуйце жыццём дзеля сумніўнага задавальнення ці кароткага шляху.  

Фото 3.JPG

Работнікі Мастоўскага раённага аддзела МНС сумесна з прадстаўнікамі АСВОДа наведалі вадаёмы ў межах горада, дзе нагадалі жыхарам правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і каля іх.  

Фото 4.jpg

У большасці выпадкаў ахвярамі лёду становяцца мужчыны – аматары падлёднай лоўлі або дзеці, пакінутыя без нагляду, якія выходзяць на неакрэплы лёд.  

– Калі ўсё ж здарылася бяда і вы апынуліся ў вадзе, то першае і самае галоўнае – не панікуйце! Дыхаеце як мага глыбей і павольней, – вучылі выратавальнькі. – Далей пакладзяце рукі на лёд, працягнуўшы іх як мага далей, і з усіх сіл пхайцеся нагамі, імкнучыся надаць тулаву гарызантальнае становішча. Выбраўшыся на лёд, распластайцеся на ім і паўзіце наперад. 

Фото 5.jpg

У завяршэнні гутарак кожны ўдзельнік атрымліваў наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі ад МНС. 

Фото 6.jpg

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть