Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Воранава. Бяспека ў жылым сектары на кантролі ў выратавальнікаў
Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца вельмі актуальнай. Каб папярэдзціць трагедыі работнікі Воранаўскага райаддзела МНС правялі прафілактычныя гутаркі з жыхарамі населеных пунктаў раёна. Удзельнікі прафілактычнай групы наведалі вёскі Гіркі, Місявічы и Жырмуны.
У жыллёвым фондзе прадстаўнікі службы «101» праверылі наяўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пячнога ацяплення і далі рэкамендацыі па устраненню выяўленых недахопаў.
– Ацяпляльны завяршаецца, таму трэба праверыць печ, а ў выпадку неабходнасці адрамантаваць. Памятайце, што ў печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен быць пабелены вапнавым растворам і мець добрую цягу. Каб выпадковы вугалёк не прывёў да пажару, прыбіце перад топкай металічны ліст, – адзначылі прадстаўнікі МНС.
Яшчэ адным важным пытаннем вясновага перыяду з'яўляецца бяспека на падворку. Работнікі раённага аддзела МНС праінфармавалі вяскоўцаў аб адказнасці за наўмыснае выпальванне сухой расліннасці і нагадалі, як навесці парадак на падворку без пагрозы для жыцця і маёмасці.
Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў буклеты з правіламі бяспекі, якія стануць надзейным напамінам аб тым, як пазбегнуць непрыемнасцей і захаваць сваё жыццё і здароўе.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси