Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Карэлічы. Бяспека ў кожны дом
З мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у раёне актыўна праводзіцца прафілактычная работа ў жылым сектары. Так, карэспандэнт газеты «Полымя» накіравалася ў чарговы рэйд па абследаванні домаўладанняў сумесна з работнікам МНС – на гэты раз удзельнікі рэйдавай групы адправіліся ў вёску Вялікае Сяло Турэцкага сельсавета.
Адмысловая ўвага надаецца пячному ацяпленню, якое актыўна выкарыстоўвалі ў зімовы перыяд. Гэта робіцца для таго, каб выратавальнікі маглі выявіць парушэнні, а домаўладальнікі – своечасова ліквідаваць іх.
Асобным важным пунктам рэйду стала праверка наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Выратавальнікі падрабязна расказалі вяскоўцам правілы ўстаноўкі прыбора, нагадалі аб неабходнасці рэгулярнай ачысткі яго ад пылу і своечасовай замены элемента харчавання. У тых дамах, дзе АПА яшчэ няма, работнікі МНС рэкамендавалі яго набыць, бо гэты маленькі прыбор здольны выратаваць жыццё.
У адным з домаўладанняў вёскі Вялікае Сяло рэйдавую групу сустрэў гасцінны гаспадар. На пытанне карэспандэнта аб тым, як у сям'і выконваюць правілы пажарнай бяспекі, мужчына ўпэўнена адказаў:
– За печкай сочым строга, перад пачаткам зімы абавязкова ўсё правяраем. Недакуркі дома ніхто не кідае – гэта табу. Ды і за электрапрыборамі прыглядаем, лішні раз з разеткі ўсё выключаем. Мы лічым, што такія наведванні працаўнікоў МНС вельмі важныя. Самі ж можам замыліць вока і не заўважыць нейкую дробязь. А выратавальнікі своечасова падкажуць, дзе стаілася небяспека, правераць той жа апавяшчальнік і дапамогуць своечасова ліквідаваць недахопы, – падзяліўся гаспадар.
У завяршэнне візіту кожнаму домаўладальніку былі ўручаны наглядна-выяўленчыя буклеты з правіламі пажарнай бяспекі, якія паслужаць добрым напамінам аб важнасці беражлівых адносін да свайго жыцця і маёмасці.
Па матэрыялах газеты «Полымя»
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси