image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Смаргонь. Каб дом быў бяспечным

182

На Смаргоншчыне актыўна праходзіць інфармацыйная кампанія МНС, прысвечаная павышэнню дасведчанасці насельніцтва аб важнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. На днях работнікі райаддзела правялі шэраг мерапрыемстваў у жылым сектары. На гэты раз фокус увагі выратавальнікаў і спецыялістаў сацыяльнай службы накіраваны на домаўладанні ў аддаленых вёсках, дзе пражываюць адзінокія грамадзяне.

Мэта наведвання не толькі абследаванне дамоў і жывая размова, але і практычная дапамога, і дзейсныя меры па павышэнні ўзроўню бяспекі – устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Спонсарскую дапамогу аказаў Белдзяржстрах: выдзелена 67 АПА для тых гаспадароў, хто застрахаваў свае дамы ў гэтай страхавой кампаніі.  

– Апавяшчальнік – гэта самы даступны сродак, які пры першым з'яўленні дыму апавясціць аб небяспецы. Кошт апавяшчальніка, а гэта крыху больш за 20 рублёў, непараўнальны з цаной тых наступстваў, да якіх прыводзяць пажары, знішчаючы нажытую гадамі маёмасць, – канстатавалі выратавальнікі. 

Вяскоўцам нагадалі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання, расказалі аб існуючай абстаноўцы з пажарамі ў раёне і Гродзенскай вобласці, агучылі асноўныя прычыны вогненных бед, прывёўшы рэальныя жыццёвыя прыклады.  

З грамадзянамі работнікі МНС правялі прафілактычныя гутаркі аб выкананні правілаў пры развядзенні вогнішчаў, паколькі нават невялікі агонь можа стаць прычынай буйнога пажару, асабліва ў ветранае надвор'е.  

З асаблівым акцэнтам гучала актуальнае пытанне важнасці захавання мер бяспекі пры наведванні лясных масіваў.  

– Перад выхадам у лес абавязкова паведамляйце блізкім аб месцы, куды вы накіроўваецеся, бярыце з сабой зараджаныя мабільныя тэлефоны і старайцеся не адыходзіць далёка ад знаёмых маршрутаў, – адзначылі прадстаўнікі службы «101».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть