Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
З ачага ў эпіцэнтр: як прайшлі спаборніцтвы санітарных дружын і пажарных каманд Мастоўшчыны
На базе Мастоўскага райаддзела МНС вызначылі найлепшыя пажарныя каманды і санітарныя дружыны раёна.
Спаборніцтвы сабралі сёлета 12 каманд: сем пажарных і пяць санітарных дружын, якія прадстаўлялі прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Праводзяць іх штогод, каб работнікі вывастрылі навыкі дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях.
Адкрываючы спаборніцтвы, намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік пажадала ўдзельнікам прадэманстраваць свае навыкі і лепшыя вынікі, асабліва тым, хто мае жалезную волю да перамогі.
‒ Больш за ўсё вам спатрэбіцца камандны дух, які і нараджае ўсе перамогі. Будзьце згуртаванымі, слухайце адзін аднаго, прымайце рашэнні і адказвайце за іх не толькі сёння, але і заўсёды, – падкрэсліла Марына Давыдзік.
Спаборніцкая частка не зведала змен у параўнанні з папярэднім годам: пажарныя каманды выконвалі баявое разгортванне ад мотапомпы, а санітарныя дружыны адпрацоўвалі розныя сцэнарыі НС – працу ў ачагах камбінаванага паражэння, хімічнага забруджвання і эпіцэнтры інфекцыйнага захворвання.
Акрамя таго, работнікі Мастоўскага РАНС правяралі наяўнасць медыкаментаў і сродкаў індывідуальнай аховы ў кожнай санітарнай дружыны.
У санітарных дружын сёлета змяніўся лідэр: першай стала санітарная дружына ААТ «Мастоўдрэў». За 2-4 месцы разгарнулася барацьба паміж ЗАТ «Гудзевічы», філіялам «Дубна» і ААТ «Чарлёна». Вынік астатніх месцаў на пастаменце вырашылі лічаныя секунды і штрафныя балы.
Сярод пажарных каманд не было роўных прадстаўнікам філіяла «Дубна». Другое месца ў работнікаў ААТ «Чарлёна», трэцяе – Мастоўскага РУП ЖКГ.
Цяпер санітарнай дружыне ААТ «Мастоўдрэў» і пажарнай камандзе філіяла «Дубна» трэба будзе абараняць гонар Мастоўскага раёна на абласных спаборніцтвах, што пройдуць у Гродне 26 чэрвеня.
Па матэрыялах газеты «Зара над Нёманам»
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси