image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Навагрудак. У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання

399

Сёння, інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй Навагрудскага райвыканкама Сяргеем Чаркоўскім сустрэлася з калектывам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Асноўная тэма сустрэчы – «Памяць у імя будучыні», прымеркаваная да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі абмеркавалі захаванне гістарычнай праўды і недапушчальнасць перагляду вынікаў вайны.

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Жышко нагадала прысутным аб маштабах генацыду беларускага народа ў гады акупацыі. Улетку 1941 года 11 дывізій Чырвонай арміі, апынуўшыся ў асяроддзі пад Навагрудкам, больш за на тыдзень скавалі наступальныя дзеянні 25 нямецкіх дывізій. Усяго да кастрычніка 1941 года было знішчана і патрапіла ў палон каля 4 мільёнаў чырвонаармейцаў. Але нават у тых умовах мясцовыя жыхары хавалі параненых байцоў, выкуплялі іх з палону, аддаючы апошнія ўпрыгожанні, – і ўжо восенню з выратаваных салдат фармаваліся першыя партызанскія атрады.

 – У першых чыслах ліпеня 1941 года ў Навагрудак увайшлі нямецкія войскі, і роўна праз тры гады, 8 ліпеня 1944-га, горад быў вызвалены. За гады акупацыі на тэрыторыі нашага раёна спалена 53 вёскі. На воінскіх пахаваннях больш за 32 тысяч чалавек, – падкрэсліла Наталля Жышко. – Згодна з планам «Ост», больш за палову насельніцтва Беларусі павінна было быць знішчана. У Беларусі загінуў кожны трэці жыхар. Толькі ўдумайцеся, за гэтымі лічбамі – пытанне нашага існавання як нацыі.

Старшыня райвыканкама Сяргей Чаркоўскі працягнуў тэму, зрабіўшы акцэнт на сучасных інфармацыйных выкліках. Сяргей Сяргеевіч звярнуў увагу на тое, што ў глабальнай сетцы актыўна распаўсюджваюцца скажоныя звесткі, а алгарытмы штучнага інтэлекту часта фарміруюць карціну свету, выгадную не нам.

– Кантроль над інфармацыяй – гэта зброя, і сёння яна накіравана на падрыў нашага адзінства. Асабліва ўразлівая моладзь, якая ўспрымае гэтыя дадзеныя без крытычнага асэнсавання, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Старшыня Навагрудскага райвыканкама акцэнтаваў увагу на тым, што асновай стабільнасці з'яўляецца эканоміка. Знешнія сілы імкнуцца пераарыентаваць рэсурсы краіны на ваенныя патрэбы, каб аслабіць сацыяльную сферу і выклікаць незадаволенасць грамадзян. Аднак кіраўніцтва краіны выбрала іншы шлях: развіццё рэальнага сектара, падтрымка бюджэтнікаў і захаванне пакупніцкай здольнасці насельніцтва.

 – Мы не пойдзем на повадзе ў тых, хто хоча ўцягнуць нас у гонку ўзбраенняў. Наш адказ – эканамічны рост і сацыяльная абарона людзей, – падсумаваў Сяргей Чаркоўскі. – Сёння мы павінны цвяроза ацэньваць пройдзены нашай краінай шлях. За тры дзесяцігоддзі суверэннай Беларусі ўдалося пераадолець разруху і выйсці на дастойны ўзровень жыцця. Важна памятаць, што паспешныя крокі ў бок неабдуманых рэформаў, як гэта адбылося ў некаторых суседзяў, прыводзяць да трагедыі. Мы павінны берагчы тое, што створана працай некалькіх пакаленняў.

Таксама гаварылі аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму, барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і прафілактыцы наркаманіі.

Па матэрыялах раённай газеты «Новае жыццё»

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть