Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Іўе. Бяспечныя канікулы
Дзеці з нецярпеннем чакаюць канікул, асабліва летніх – мараць, як будуць адпачываць і займацца толькі любімымі справамі. Каб тры месяцы адпачынку прайшлі захапляльна, цікава і бяспечна, работнікі Іўеўскага райаддзела МНС наведваюць летнія прышкольныя лагеры раёна.
У рамках прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы» выратавальнікі наведалі хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у лагеры Іўеўскай пачатковай школы. У гульнявой форме работнікі МНС расказалі дзецям пра розныя небяспекі, што могуць узнікнуць у перыяд летніх канікул, а таксама нагадалі алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Не менш важным пытаннем сталі бяспечныя паводзіны на вадаёмах. Школьнікі засвоілі, што без дарослых да вады падыходзіць нельга і абавязкова трэба выконваць правілы, якія ім нагадалі выратавальнікі У працяг сустрэчы малышы адказвалі на пытанні віктарыны па ОБЖ, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси