image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Карэлічы. Бяспека з ранніх гадоў

179

Бяспечнае дзяцінства – гэта фундамент, на якім будуецца паспяховая будучыня кожнага дзіцяці. Менавіта таму так важна навучаць іх правілам бяспекі з самага ранняга ўзросту, фармуючы культуру паводзін.

На днях незвычайнае і яркае мерапрыемства прайшло ў Малюшыцкім дзіцячым садку. Выратавальнікі сумесна з работнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавалі для выхаванцаў захапляльнае падарожжа ў свет бяспекі. Каб зрабіць сустрэчу яшчэ больш запамінальнай, да дзяцей зазірнулі незвычайныя госці – смешныя клоуны. Па сюжэце гульні вясёлыя персанажы ўвесь час спрабавалі заблытаць дашкалят, прапаноўваючы ім небяспечныя забавы і няправільныя варыянты адказаў. Аднак малыя не паддаліся на правакацыі. Яны праявілі кемлівасць, дружна справіліся з усімі пасткамі і беспамылкова выканалі кожнае заданне. Галоўным настаўнікам і памочнікам для дзяцей у гэтым няпростым выпрабаванні стала інспектар прапаганды Карэліцкага раённага аддзела МНС Кацярына Зуза. Яна дапамагала малым разабраць кожную небяспечную сітуацыю і знайсці правільны выхад.  

– Памятайце, што запалкі дзецям не цацкі! Агонь можа стаць злым ворагам за лічаныя секунды, таму ніколі не чапайце запалкі, запальніцы і не ўключайце самастойна электрапрыборы. Калі раптам здарылася бяда, не хавайцеся, а адразу выбягайце на вуліцу і выклікайце выратавальнікаў па нумарах 101 ці 112. Выразна назавіце свой адрас і раскажыце што здарылася, – нагадала Кацярына Зуза. 

Свята бяспекі завяршылася ўручэннем карысных падарункаў ад МНС і яркімі фота на памяць.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть