Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Астравец. Галоўная задача - не дапусціць пажараў і захаваць ураджай
На сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна стартавала адказная пара – падрыхтоўка да нарыхтоўкі кармоў і ўборцы ўраджаю. Аднак нарыхтаваць кормы і прыбраць ураджай – гэта паўсправы, неабходна прыняць вычарпальныя меры, каб вырашчаны хлеб быў надзейна захаваны.
Сумесны рэйд па месцах нарыхтоўкі, перапрацоўкі і захоўвання ўраджаю ў КСУП «Гудагай» і КСУП «Варняны» правялі старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіслаў Кудраўскі і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анастасія Крывіцкая.
− Галоўная задача − не дапусціць пажараў і захаваць ураджай, − звярнуўся выратавальнік да работнікаў зернесушыльных комплексаў. − Няўхільна выконвайце правілы бяспекі. Памятайце, што не дапускаецца захоўваць лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці, цвёрдыя гаручыя рэчывы і матэрыялы ў памяшканнях зернесушылак, а таксама пакідаць працуючую топку сушылкі без нагляду, паліць дазваляецца выключна ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
Падчас рэйдаў, спецыялісты звярталі ўвагу на наяўнасць у работнікаў гаспадарак талонаў аб праходжанні пажарна-тэхнічнага мінімуму і наяўнасць прылад пажаратушэння. Усе правяраныя аб'екты гатовыя да «гарачага» сезону, аднак расслабляцца рана: менавіта чалавечы фактар і страта пільнасці часцей за ўсё прыводзяць да трагедый. Рэйдавыя мерапрыемствы будуць прадоўжаны на працягу ўсёй уборачнай кампаніі.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси