Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ашмяны. Па маршруце аўтакрамы
Летні перыяд уносіць свае карэктывы ў жыццё сельскай мясцовасці. У гэты час года вёскі прыкметна ажываюць: хтосьці прыязджае адпачыць, іншыя актыўна наводзяць парадак на прысядзібных участках, а дзядулям і бабулям на канікулы з'язджаюцца ўнукі, таму гэты перыяд патрабуе павышанай увагі. Традыцыйна вяскоўцы збіраюцца разам менавіта ў прыезд аўтакрамы і гэты добры час прадстаўнікам службы «101» нагадаць правілы бяспекі. На гэты раз выратавальнікі адправіліся па маршруце аўтамагазінаў у населеныя пункты Гальшанскага сельсавета.
Маленькі прыбор для бяспекі
Асаблівую ўвагу падчас размовы інспектар сектара прапаганды ўдзяліў аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку. У рамках інфармацыйнай кампаніі выратавальнік распавёў мясцовым жыхарам чаму гэта невялікі прыбор павінен быць у кожным доме і прывеў прыклады, калі менавіта дзякуючы своечасоваму спрацоўванню апавяшчальніка ўдалося пазбегнуць сур'ёзных наступстваў.
– АПА – гэта не проста прыбор, а надзейны памочнік, які здольны своечасова апавясціць аб задымленні або ўзгаранні, тым самым даючы каштоўныя хвіліны для эвакуацыі, – падкрэсліў работнік МНС.
«Дзеці – не дарослыя!»: дарослым на заметку
Яшчэ адной ключавой тэмай сустрэчы стала інфармацыйная кампанія «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных». У перыяд канікулаў, калі рабяты прыязджаюць у вёскі, гэтае пытанне набывае асаблівую важнасць.
Інспектар МНС нагадал бабулям, дзядулям і бацькам, што дзіцячая цікаўнасць не ведае меж і рэкамендаваў увесь час трымаць дзяцей у поле зроку, не дазваляць ім самастойна гуляць ля вадаёмаў, хаваць запалкі і запальніцы ў недаступныя месцы.
– Будзьце прыкладам, бо дзеці капіруюць паводзіны старэйшых. Калі вы выконваеце правілы пажарнай бяспекі, яны будуць успрымаць гэта як норму, – распавёў інспектар МНС.
Напрыканцы сустрэч пакупнікі аўтакрамы набылі не толькі свежыя прадукты, але і карысныя веды і памяткі па пажарнай бяспецы.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси