image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Бяспека пачынаецца з адказнасці: зэльвенскія выратавальнікі праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах

246

Прафілактыка ў працоўных калектывах – гэта не сумныя лекцыі, а жывы дыялог, дзе людзі маюць магчымасць напрамую задаць пытанні спецыялістам і атрымаць кампетэнтныя адказы. Менавіта ў такім фармаце прайшла сустрэча намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іслана Іманжанава з калектывам Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрната.

Размову пачалі са статыстыкі. Прадстаўнік МНС агучыў аператыўную абстаноўку ў раёне і прывёў канкрэтныя прыклады пажараў, дзе фатальную ролю адыграла чалавечая бестурботнасць. Выснова адна – кошт секунднай няўважлівасці бывае занадта высокі.  

Паколькі лета зараз у самым разгары, ключавой тэмай абмеркавання сталі паводзіны на вадзе. Выратавальнік заклікалі дарослых да пільнасці і далі рэкамендацыі, як зрабіць адпачынак бяспечным.   

– Адпачываючы ля вадаёма, выбірайце толькі спецыяльна абсталяваныя для купання пляжы, – распавёў Іслан Іманжанаў. – Ніякага алкаголю і ні на секунду не выпускайце з-пад увагі непаўналетніх! Памятайце, што менавіта вы адказваеце за бяспеку сваіх дзяцей.  

Ад тэорыі перайшлі да практыкі – педагогам правялі майстар-клас па выкарыстанні вогнетушыцеля і нагадалі алгарытм дзеянняў у выпадку вогненнага надзвычайнага здарэння.   

Пагаварылі і аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Невялікі прыбор рэагуе на задымленне і імгненна апавяшчае аб небяспецы. Прадстаўнік райаддзела МНС рэкамендаваў устанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожным жылым пакоі і абавязкова сачыць за яго спраўнасцю: своечасова мяняць элемент харчавання і перыядычна чысціць ад пылу.   

Завяршаючы сустрэчу, Іслан Іманжанаў адказаў на ўсе пытанні, а каб карысныя веды заўсёды былі пад рукой, уручыў кожнаму ўдзельніку памяткі ад службы «101».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть