Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. Бяспека ў фармаце гульні
Летнія канікулы – гэта час яркіх уражанняў, актыўных гульняў і доўгачаканага адпачынку. Аднак, гэта яшчэ і адказны перыяд, калі важна нагадаць падрастаючаму пакаленню аб выкананні правілаў бяспекі. Каб адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак быў не толькі прыемным, але і карысным, работнікі Навагрудскага райаддзела МНС у рамках акцыі «Бяспечныя канікулы» правялі мерапрыемства ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Свіцязь».
Логіка на варце бяспекі
Замест сумных лекцый выратавальнікі прапанавалі дзецям прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні «Дзе логіка?». Сутнасць гульні складалася ў тым, каб праз асацыяцыі і рэбусы ўспомніць і замацаваць жыццёва важныя правілы. Дзеці падзяліліся на каманды і з азартам уключыліся ў працэс.
На экране з'яўляліся выявы, якія на першы погляд здаваліся не звязанымі адзін з адным, але варта было ўключыць кемлівасць – і адказ станавіўся відавочны. «Што агульнага паміж запалкамі, кіслародам і кнігай?», «Як звязаны адкрытае акно і маскітная сетка?», «Чаму нельга пакідаць электрапрыборы без нагляду?» – адказы на гэтыя пытанні ўдзельнікі давалі хутка і дакладна.
– Калі загарэўся электрапрыбор, то ў першую чаргу варта дастаць штэпсельную вілку з разеткі, а потым ужо накінуць на яго шчыльнае пакрывала, – дзяліліся сваімі ведамі хлапчукі і дзяўчынкі.
Вучыцца, гуляючы
У ходзе гульні старшы інспектар сектара прапаганды Наталля Фасцянкова ў даступнай форме нагадала прысутным аб важнасці захавання правілаў бяспекі ў летні перыяд. Асаблівую ўвагу звярнула на меры, якіх неабходна прытрымлівацца, адпачываючы на беразе вадаёмаў.
– Памятайце, што купанне дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных месцах і строга пад наглядам дарослых. Ні ў якім разе не заплывайце за буйкі, не нырайце і не падавайце ілжывыя сігналы аб дапамозе, – растлумачыла работнік МНС.
Хлапчукі і дзяўчынкі паўтарылі нумары тэлефонаў экстраных службаў рэагавання, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення вогненнага надзвычайнага здарэння, а таксама абмеркавалі, да чаго могуць прывесці гульні з запалкамі і якія пастулаты неабходна выконваць, каб не патрапіць у бяду.
На памяць аб пазнавальнай сустрэчы выратавальнікі ўручылі дзецям маляўнічыя буклеты і закладкі супрацьпажарнай тэматыкі.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси