image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Слонім. Зладжанасць дзеянняў і гатоўнасць да надзвычайных сітуацый

371

Бяспека стратэгічна важных прамысловых аб'ектаў раёна знаходзіцца пад пільным кантролем выратавальнікаў. На тэрыторыі адкрытага акцыянернага таварыства «Дварэцкі iльнозавод» прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні. Іх галоўнай мэтай стала дэталёвая праверка гатоўнасці дзяжурнага персаналу прадпрыемства да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, а таксама практычная трэніроўка асабовага складу Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пры тушэнні пажару і правядзенні выратавальных работ.

Па тактычнай задуме ўзгаранне ўзнікла пад навесам. Сітуацыя ўскладнялася спецыфікай захоўвання сыравіны, здольнай імгненна запальвацца і распаўсюджваць агонь на велізарныя плошчы. Першымі ў барацьбу з умоўнай стыхіяй уступілі члены пажарнай дружыны прадпрыемства. Аднак іх першапачатковыя спробы самастойна лакалізаваць і ліквідаваць пажар поспеху не мелі. Моцнае «палымянае гарэнне» стварыла рэальную пагрозу для захавання астатняга ўраджаю лёну, што запатрабавала неадкладнага ўмяшання прафесіяналаў.   

На месца здарэння аператыўна прыбылі сілы Слонімскага гарнізона МНС. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны тры пажарных аварыйна­выратавальных падраздзяленні на чатырох аўтацыстэрнах. Каб не дапусціць знішчэння стратэгічных запасаў сыравіны, выратавальнікі неадкладна падалі на абарону сумежных секцый пераносныя лафетные ствалы, стварыўшы надзейны вадзяны бар'ер на шляху агню. Дзякуючы зладжаным і высокапрафесійным дзеянням пажарных умоўнае ўзгаранне было лакалізавана і ліквідавана ў самы кароткі час.  

Па завяршэнні практычнай часткі начальнік Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Жамойдзік, дэталёва разабраў кожны этап вучэнняў. Ен даў ацэнку дзеянням усіх удзельнікаў, адзначыўшы высокі ўзровень узаемадзеяння паміж дзяжурнымі службамі завода і падраздзяленнямі МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть