Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Смаргонь. Бяспека ў масы
Для папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх работнікі Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на пастаяннай аснове праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Днямі прадстаўнікі службы «101» сустрэліся з наведвальнікасьці змешанага рынку і аддзялення паштовай сувязі, каб нагадаць ім, як абараніць сваё жыццё і маёмасць ад надзвычайных сітуацый, якім павінен быць алгарытм дзеянняў пры пажары і як правільна выклікаць выратавальнікаў. Далучыліся к акцыі і работнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.
Падчас дыялогу з гараджанамі выратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на важнасці няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі, нагадалі пра першасныя сродкі пажаратушэння і нумары тэлефонаў экстрэных службаў, а таксама растлумачылі парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.
Асобна гаварылі пра ролю аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у папярэджанні трагедый і неабходнасць падтрымання іх у спраўным стане. Таксама ў фокусе ўвагі аказаліся пытанні дзіцячай бяспекі. З бацькамі суб'екты прафілактыкі абмеркавалі тое, што недапушчальна пакідаць дзяцей без нагляду. Сярод іншых актуальных тэм: правілы бяспекі на вадаёмах, пры наведванні лясоў у спякотнае надвор'е і пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі.
Не абышлі бокам і тэму падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. Работнікі райаддзела далі землякам парады, як сустрэць халады бяспечна: трэба вычысціць сажу, замазаць расколіны гліняна-пяшчаным растворам і пабяліць комін на гарышчы – на белай паверхні ў выпадку новых пашкоджанняў адразу з'явяцца чорныя сляды дыму. Выратавальнікі рэзюмавалі, што важна навесці парадак і на самім гарышчы: не збіраць там старыя рэчы і рыззё.
Аматарам тытуню прадстаўнікі выратавальнага ведамства раёна нагадалі, як не стаць ахвярай непатушанай цыгарэты. Падмацоўваючы сваё апавяданне лічбамі статыстыкі, работнікі МНС адзначылі, што галоўнай прычынай вогненных здарэнняў застаецца чалавечая бестурботнасць.
Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі карысныя тэматычныя напамінкі ад МНС.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси