Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Ліда. У рытме бяспекі
Летні перыяд – гэта час адпачынку, прыгод і весялосці для дзяцей. Аднак гэтая беззаботная пара можа прывесці да пажараў і траўмаў. Выратавальнікі штодня нагадваюць дзецям правілы бяспечнай жыццядзейнасці.
Аб тым, як засцерагчыся ад бяды и зрабіць летні адпачынак прыемным успамінам, прадстаўнікі Лідскага раённага аддзела МНС расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам, якія адпачываюць ў дзіцячых аздараўленчых лагерах «Спадарожнік» і «Бярозка».
Для дзятвы выратавальнік падрыхтавалі займальны квэст «У рытме бяспекі», на інтэрактыўных лакацыях якога хлопчыкі і дзяўчаткі разабралі розныя надзвычайныя сітуацыі, якія могуць здарыцца ў перыяд летніх канікул, і, пад пільным кантролем спецыялістаў, выпрацавалі алгарытмы бяспечных паводзін. Выхаванцы лагераў таксама вывучылі знакі пажарнай бяспекі, навучыліся дзейнічаць у выпадку пажару, а таксама абмеркавалі правілы бяспечных паводзін каля вадаёмаў.
– Не купайцеся ў незнаёмых месцах, а таксама ў месцах, забароненых для купання. Не заплывайце за буйкі. Не скачыце з абрываў і мастоў. Не нырайце з вышыні, не ведаючы глыбіні і рэльефу дна. І самае галоўнае, наведваць вадаёмы можна толькі з дарослымі і ў дзённы час сутак, – зрабілі акцэнт у сваіх выступах выратавальнікі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел і іншыя суб'екты прафілактыкі. Інспектар дарожна-патрульнай службы Лідскай Дзяржаўтаінспецыі расказаў дзецям аб важнасці выканання правілаў дарожнага руху, а прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў прадэманстравалі спецыяльные сродкі, якая ёсць на ўзбраенні міліцыянераў.
Завяршылася сустрэча незабыўнай воднай феерыяй і памятным фатаграфаваннем.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси