image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Гродзенскі раён. Формула выдатных канікул: адпачывай ярка, выконвай бяспеку

156

Летнія канікулы – перыяд, які патрабуе пільнай увагі са стараны дарослых. Як паказвае практыка, менавіта ў гэты час павышаецца рызыка узнікнення здарэнняў, звязаных з дзіцячым свавольствам, а таксама парушэннем правілаў бяспекі на вадзе. Таму выратавальнікі ўдзяляюць асаблівую ўвагу прафілактычнай рабоце зпадрастаючым пакаленнем.

Работнікі Гродзенскага раённага аддзела МНС рэгулярна наведваюць аздараўленчыя лагеры, дзе ў гульнявой і даступнай форме нагадваюць дзецям правілы бяспечных паводзін. Выратавальнікі праводзяць конкурсы, віктарыны, пазнавальныя гутаркі і практычныя заняткі. 

На гэты раз прадстаўнікі службы «101» пабывалі ў лагеры «Дружба», дзе арганізавалі для дзятвы тэматычны занятак по бяспецы жыццядзейнасці. Спецыялісты прапаганды МНС расказалі выхаванцам лагера пра найбольш распаўсюджаныя прычыны пажараў, нагадалі нумары экстранных службаў і парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Асобную ўвагу ўдзялілі правілам бяспекі на вадаёмах.  

Каб замацаваць атрыманыя веды, дзеці ўдзельнічалі ў квэсце бяспекі і адказвалі на пытанні выратавальнікаў. Каманды-пераможцы атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі па бяспецы.  

Асабліва яркім момантам сустрэчы стала водная заслона. З дапамогай ручнога ствала выратавальнікі зладзілі для дзяцей асвяжальны «душ», які падарыў клжнаму удзельніку мерапрыемства шмат радасці і станоўчых эмоцый.  

Такія прафілактычныя сустрэчы дапамагаюць школьнікам лепш запомніць важныя правілы бяспекі і правесці летнія канікулы цікава, актыўна і без здарэнняў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть