Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі, як прафілактыка вогненных здарэнняў
Каб знізіць рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый, а таксама сфарміраваць у насельніцтва адказныя адносіны да бяспекі, выратавальнікі Навагрудскага раённага аддзела МНС рэгулярна праводзяць тэматычныя сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Так, у фармаце адкрытага дыялогу інспектар прапаганды Бажэна Палякова абмеркавала жыццёва важныя правілы з работнікамі малочнатаварнай фермы «Атмінава» філіяла «АграНёман» адкрытага акцыянернага таварыства «Лідахлебапрадукт».
У пачатку свайго выступлення інспектар агучыла лічбы статыстыкі вогненных здарэнняў у бягучым годзе ў вобласці і раёне, прывяла прыклады трагедый і падрабязна спынілася на прычынах іх узнікнення.
– З пачатку года ў Навагрудскім раёне адбылося 28 пажараў, ахвярамі якіх сталі тры чалавекі, – адзначыла прадстаўнік службы выратавання. – Неасцярожнае абыходжанне з агнём застаецца лідзіруючым фактарам узнікнення ўзгаранняў. Штогод сотні людзей становяцца ахвярамі агню. Аднак, у большасці выпадкаў пажар можна прадухіліць, калі выконваць правілы бяспекі.
Інспектар МНС нагадала, якія меры засцярогі трэба выконваць, каб не дапусціць пажару на працоўным месцы і прадэманстравала, як карыстацца вогнетушыцелем. Прадстаўнік службы 101 нагадала ўдзельнікам сустрэчы алгарытм дзеянняў у выпадку пажара:
– Калі вы сталі відавочцам узгарання, перш наперш выклікайце выратавальнікаў па нумарах 101 ці 112. Пакуль яны едуць, спрабуйце тушыць самастойна пры дапамозе падручных сродкаў. Калі не змаглі спыніць гарэнне за першую хвіліну, адыдзіце на бяспечную адлегласць і чакайце прыбыцця МНС.
Напярэдадні асенне-зімовага перыяду спецыяліст экстранай службы заклікала сабраўшыхся старанна праверыць свае домаўладання на прадмет пажарнай небяспекі, акцэнтаваўшы ўвагу на стан ацяпляльных печаў, электрычнай праводкі і наяўнасці і спраўнасці сродкаў ранняга выяўлення ўзгаранняў.
– Статыстыка паказвае, што часцей за ўсё узгаранні адбываюцца у жылых дамах. Пажарны апавяшчальнік – гэта тая, невялікая, але важная прылада, якая імгненна ўлаўлівае першыя прыкметы гару і гучным сігналам апавяшчае аб магчымай бядзе, – растлумачыла інспектар прапаганды і рэкамендавала ўсталяваць прыбор у кожным жылым пакоі.
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні і карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси