image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Шчучын. Курс на бяспеку

733

Аўтакрама для жыхароў аддаленых вёсак – гэта не толькі спосаб абзавесціся патрэбнымі пакупкамі, але і нагода сабрацца разам, пагутарыць, даведацца пра навіны. Менавіта гэтую магчымасць не прапускаюць работнікі Шчучынскага раённага аддзела МНС. Яны далучаюцца да маршруту аўтамагазіна, каб наведаць вяскоўцаў і нагадаць, як абараніць свой дом ад бяды.

У рамках чарговага візіту прадстаўнікі службы «101» адправіліся ў вёскі Трахімчыкі і Галынка Ражанкоўскага сельсавета. Падчас гутарак каля прылаўка аўтамагазіна асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Інспектары заклікалі вяскоўцаў перад пачаткам халадоў праверыць пячное ацяпленне і, калі патрабуецца, прывесці яго ў спраўны стан. 

– Многія шчыра вераць, што бяда здарыцца з кім заўгодна, толькі не з імі. На жаль, такая самаўпэўненасць нярэдка абарочваецца сур'ёзнымі наступствамі, – падкрэслілі спецыялісты. – Таму паклапаціцеся аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона загадзя: праверце стан печы і комінаў, а ў выпадку неабходнасці зрабіце іх рамонт. Пабел дапаможа своечасова заўважыць расколіны, а своечасовая ачыстка ад сажы зменшыць рызыку ўзгарання.  

Не менш важнай стала тэма ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Выратавальнікі ў чарговы раз нагадалі, што ўстаноўка АПА – просты, але вельмі эфектыўны крок, які шматразова павышае шанцы выявіць пажар на ранняй стадыі.   

Акрамя гэтага, выратавальнікі нагадалі ўдзельнікам гутаркі алгарытм дзеянняў у выпадку пажару і заклікалі быць вельмі асцярожнымі пры абыходжанні з агнём.  

У завяршэнне сустрэчы інспектары МНС уручылі мясцовым жыхарам памяткі з карыснай інфармацыяй.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть