image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Масты. «Астравок бяспекі» сабраў сяброў

649

На адкрытай пляцоўцы каля Мастоўскага раённага цэнтра культуры было весела і шумна. Клоуны Булька і Шпулька сабралі дзетвару, каб весела правесці час і пагуляць. Не засталіся ў баку і работнікі Мастоўскага раённага аддзела МНС. Яны разгарнулі свой «Астравок бяспекі» і падрыхтавалі для хлапчукоў і дзяўчынак цікавае і пазнавальнае мерапрыемства па вывучэнні асноў бяспекі.

Займальныя рэбусы, практычныя заданні, інтэрактыўныя гульні «Крыжыкі - нулікі» і «5 крокаў выратавання» – такімі інтэрактыўнымі прыёмамі выратавальнікі нагадалі дзятве правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Рашаючы сітуацыйныя задачы і рэбусы, малыя ўспомнілі нумары службаў экстраннага рэагавання, навучыліся прымаць правільныя рашэнні ў выпадку экстраннай сітуацыі, дзейнічаць хутка і без панікі. На канкрэтных прыкладах юныя жыхары і госці раённага цэнтра ўпэўніліся, наколькі важна не толькі ведаць правілы, бяспекі але і не грэбаваць імі ў паўсядзённым жыцці. 

У завяршэнне свята дзятву чакалі прыемныя сюрпрызы – каляровыя расклады заняткаў, налепкі і буклеты ад МНС, якія стануць зручнай «шпаргалкай бяспекі» і дапамогуць ім у паўсядзённым жыцці.  

Дзякуючы такім сустрэчам у дзяцей фарміруецца ўсвядомленае стаўленне да правіл бяспекі, развіваецца пачуццё адказнасці за сваё жыццё і жыццё навакольных.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть