Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 45-37-94
- grodno@mchs.gov.by
Дзятлава. Правілы пажарнай бяспекі для самых маленькіх
Летнія канікулы падыходзяць да канца, а разам з імі і завяршаецца яркая інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Бяспечныя канікулы». У Дзятлаўскім раёне правялі фінальныя мерапрыемствы акцыі прайшлі ў Наваельнянскім дзіцячым садку – для дзяцей выратавальнікі арганізавалі інтэрактыўны занятак па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Прадстаўнікі службы «101», выкарыстоўваючы розныя дапаможнікі і гульні, абмеркавалі з малымі правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях. У гульнявой форме дашкольнікі адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паўтарылі нумары службаў экстранага рэагавання. У інтэрактыўнай гульні «Небяспечна – бяспечна» дзеці вучыліся вызначаць, з якімі прадметамі можна гуляць, а якія прадметы нясуць пагрозу.
Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Дзеці даведаліся, што гэты маленькі, але надзейны прыбор можа выявіць узгаранне і апавясціць аб небяспецы.
Традыцыйна пасля заканчэння мерапрыемства малышы з цікавасцю разглядалі пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку, задавалі пытанні і рабілі агульнае фота на памяць.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси