image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Карэлічы. Урокі бяспекі з МНС

204

З мэтай папярэджання пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём і прывіцця падрастаючаму пакаленню навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, выратавальнікі наведваюць установы адукацыі раёна, дзе вучыаць хлапчукоў і дзяўчатак, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый.

У рамках гэтай важнай працы інспектар сектара прапаганды Карэліцкага райадзела МНС Кацярына Зуза наведала сярэднюю школу №2 гарадскога пасёлка, а таксама Райцаўскую сярэднюю школу. На сустрэчах прадстаўнік МНС падрабязна расказала дзецям аб тым, да якіх трагічных наступстваў прыводзіць дзіцячае свавольства з агнём, і нагадала аб небяспеках полымя.  

– Памятайце, што агонь не даруе бестурботнасці, а звычайны пачак запалак у недзіцячых руках можа абярнуцца вялікай трагедыяй. У любой надзвычайнай сітуацыі самае галоўнае  – не паддавацца паніцы, захоўваць спакой і дакладна ведаць, як дзейнічаць,  – звярнулася да вучняў Кацярына Зуза.   

Падчас інтэрактыўных заняткаў школьнікі змаглі на практыцы патрэніравацца правільна выклікаць службу выратавання па нумарах 101 і 112, а таксама паўтарыць алгарытм паводзін у выпадку ўзнікнення пажару і эвакуацыі з задымленага памяшкання.   

Акрамя таго, Кацярына Зуза пазнаёміла хлапчукоў і дзяўчатак з аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, падрабязна расказала пра прынцып працы гэтага надзейнага прыбора, здольнага своечасова папярэдзіць аб бядзе і выратаваць жыцці.   

Напрыканцы ўрокаў бяспекі ўсе вучні атрымалі ад выратавальнікаў карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая дапаможа ім замацаваць атрыманыя веды і зрабіць новы навучальны год максімальна бяспечным.

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть