image description
 

Учреждение «Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Смаргонь. Карысныя парады ад выратавальнікаў

290

На Смаргоншчыне працягваецца сістэмная прафілактычная работа, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы ў жыллёвым фондзе. На гэты раз да прафілактыкі далучыліся прадстаўнікі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.

У рамках інфармацыйнай кампаніі вяскоўцам нагадалі аб важнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрыманні іх у працаздольным стане. Свае апавяданні прадстаўнікі службы 101 падмацавалі канкрэтнымі прыкладамі, калі гэты прыбор дапамог прадухіліць сур'ёзныя трагедыі і выратаваў жыцці.  

– За 8 месяцаў гэтага года ў Смаргонскім раёне пранізлівы сігнал апавяшчальніка выратаваў жыцці 2 нашым землякам: у вёсках Гавуці і Суцькава, – падкрэсліў намеснік начальніка Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Хвасько.

Таксама напярэдадні пачатку ацяпляльнага сезона гаварылі і аб правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, аб тым як трэба эксплуатаваць электрапрыборы, каб гэта не прывяло да пажару. 
Аматараў тытуню, прадстаўнікі службы «101» заклікалі не забывацца пра наступствы непатушанай цыгарэты і быць вельмі асцярожнымі пры абыходжанні з агнём.  

З асаблівым акцэнтам гучала тэма строгай забароны выпальвання сухой расліннасці. Работнікі райаддзела далі рэкамендацыі, як навесці парадак без здарэнняў, і заклікалі грамадзян адказна ставіцца да выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі.  

– За выпальванне сухой расліннасці парушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць і штраф ад 10 да 30 базавых велічынь. Калі ўрон будзе нанесены ў буйным памеры, то вінаватым пагражае крымінальная адказнасць.  

Каб правілы бяспекі заўсёды былі пад рукой, кожнаму домаўладальніку работнікі МНС уручылі карысную памятку.

Будь готов

Другие новости


 

Стань частью команды!
Стань частью команды!
Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Как стать курсантом МЧС
Как стать курсантом МЧС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гродненского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть